Аматарскія лыжныя гонкі, прысвечаныя 100-годдзю БССР

Лыжны забег, прысвечаны стагадоваму юбілею БССР, прайшоў 11 студзеня 2019 года на Вяслярным канале. Выйсці на кіламетровую дыстанцыю не пабаяліся каля пяцідзесяці ўдзельнікаў з розных устаноў адукацыі, а таксама вайскоўцы 38-й брыгады ПДВ. Судзейства спаборніцтваў ажыццяўлялі выкладчыкі кафедры лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту нашага ўніверсітэта. Таксама парадавалі рабяты з групы падтрымкі каманд, а тым, хто прыйшоў падтрымаць рабят, дапамагаў не змерзнуць гарачы чай.

Лепшыя лыжнікі былі адзначаны ў асабістым першынстве. Спартсмены, якія занялі прызавыя месцы, былі ўзнагароджаны дыпломамі і кубкамі.

А вынікі спаборніцтваў наступныя:

  • Сярод юнакоў:
    • 1-е месцаВасільеў Максім, 38-я брыгада (2.53);
    • 2-е месцаШайкоў Кірыл, БрДУ імя А.С. Пушкіна (2.58);
    • 3-е месцаКашкур Д.Ч., 38-я брыгада (3.05).
  • Сярод дзяўчат:
    • 1-е месцаКахновіч Юлія, БрДУ імя А.С. Пушкіна (5:34);
    • 2-е месцаМаксіменка Кацярына, БрДУ імя А.С. Пушкіна (5:55);
    • 3-е месцаАнціпаровіч Крысціна, БрДУ імя А.С. Пушкіна (6:15).

Выказваем падзяку арганізатарам забегу – Брэсцкаму абласному і гарадскому камітэтам саюза моладзі – за магчымасць з карысцю для сябе правесці час.

Выконваючы абавязкі сакратара ГА БРСМ УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна» з правамі РК

Падзяліцца: