Арт-вакацыі 2022

БрДУ імя А.С. Пушкіна 29 сакавіка прадставіў сваю праграму на абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў устаноў вышэйшай адукацыі “АРТ-вакацыі – 2022”.

Творчая праграма студэнтаў складалася з 18 нумароў розных жанраў: вакал, харэаграфія, спартыўная аэробіка, паветраная гімнастыка і інш. Таксама была арганізавана выстава работ студэнтаў – удзельнікаў народнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Повязь”. Вынікі абласнога этапу агляду-конкурсу “АРТ-вакацыі” будуць падведзены пазней. Але ўжо цяпер можна сказаць дакладна: студэнтам нашага ўніверсітэта ўдалося выклікаць сімпатыю журы шчырасцю душы, талентам, запалам, удалося перадаць трапяткія адносіны да мастацтва, да жыцця, да роднай Беларусі.

  

Юлія Воўк

Падзяліцца: