-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Арыентуемся на шчаслівую будучыню
26 сакавіка ў рамках фестывалю студэнцкай творчасці «Студэнцкая вясна–2018» прайшоў Парад студэнцкай моладзі БрДУ імя А.С. Пушкіна з удзелам навучэнцаў БрДТУ. Урачысты марш пад дэвізам «Наш арыенцір: ВЯСНА – СТУДЭНЦТВА – ПОСПЕХ!» – яркая падзея для жыхароў горада. Шэсце калоны, якую ўзначальваў гарадскі духавы аркестр пад кіраўніцтвам Валерыя Коваля, пачалося ад ганка галоўнага корпуса БрДУ і працягнулася да выставачнай залы Брэсцкага абласнога культурнага цэнтра, на пляцоўцы перад якім студэнты ўсіх факультэтаў нашага ўніверсітэта выступілі з запальным флэш-мобам. А каля помніка 1000-годдзю горада Брэста была сыграна тэатральная пастаноўка «Свіцязянка».
Да ўдзельнікаў Парада звярнулася рэктар БрДУ Г.М. Сендзер. Ганна Мікалаеўна падкрэсліла, што сёння вельмі ганарыцца Парадам студэнцкай моладзі, які тры гады таму ініцыявалі студэнты-пушкінцы, і пажадала рабятам і далей ісці па жыцці такімі ж энергічнымі, крэатыўнымі і дапытлівымі, высока несці сцяг універсітэта і прытрымлівацца высокіх ідэалаў грамадзянскасці і патрыятызму.
З адказным словам выступілі лідары рады студэнцкага самакіравання Аксана Палячук і Дзмітрый Туцкі. Ад імя сучаснай моладзі яны падзякавалі кіраўніцтву альма-матар за праекты, якія знаходзяць водгук у іх сэрцах, і паабяцалі добра вучыцца, праслаўляць любімы ўніверсітэт, з гонарам і годнасцю працаваць на карысць роднай Беларусі, ва ўсіх сваіх пачынаннях абапірацца на нашы слаўныя традыцыі, памятаць , шанаваць і памнажаць іх.
Вітаў ўсіх і кіраўнік аддзела па справах моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Ю.С. Сегянюк. Ён выказаў упэўненасць у тым, што сучасная моладзь будзе смела глядзець наперад, укараняць і рэалізоўваць новыя формы працы і праекты, якія стануць візітнымі карткамі горада і вобласці.
Разыначка Парада ў гэтым годзе – выкананне кіраўніцтвам нашага ўніверсітэта, дэканамі, студэнтамі і гасцямі песні на матыў «Каманда маладосці нашай». Удзельнікі Парада ўпэўнены, што ён аб’ядноўвае студэнцтва, арыентуе на стварэнне шчаслівай будучыні, захаванне слаўных традыцый і паспяховае вырашэнне задач, якія стаяць перад грамадствам і дзяржавай.
Завяршыўся Парад святочным канцэртам, падрыхтаваным студэнцкім клубам: нашы артысты выканалі жыццесцвярджальныя кампазіцыі, якія зарадзілі усіх пазітывам.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба