«Беларускія вячоркі»

11 снежня 2014 г. на гістарычным факультэце прайшла тэатральна-музычная імпрэза «Беларускія вячоркі». Гледачы, у ліку якіх былі выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты нашага ўніверсітэта, убачылі фрагмент беларускага вяселля – выкуп нявесты.

Зала напоўнілася прыгожай беларускай музыкай. Акцёры былі апрануты ў цудоўныя касцюмы. Чароўная Ірына Замулко (студэнтка 4 курса) выканала песню нявесты, якая паслужыла пачаткам свята. Дружкі жаніха весела і гарэзліва таргаваліся за нявесту. Гледачы з захапленнем сустрэлі дуэт Кірылюк Таццяны (студэнтка 4 курса) і Мартыновіча Фёдара (студэнт 2 курса). Свята настолькі ўдалося, што гледачы ў зале апладзіравалі стоячы.

Ініцыятарам і кіраўніком традыцыйных імпрэз «Беларускія вячоркі» з'яўляецца дэкан факультэта Н.П. Галімава. Такія святы спрыяюць захаванню культурных традыцый беларускага народа ў студэнцкім асяроддзі і ствараюць зачын для будучай працы.

Падзяліцца: