-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Берасцейцы напісалі Геаграфічную дыктоўку
27 кастрычніка 2019 года адбылася Міжнародная адукацыйная акцыя «Геаграфічная дыктоўка». Геаграфічны факультэт БрДУ імя А. С. Пушкіна становіцца пляцоўкай для правядзення дыктоўкі ўжо ў трэці раз. У 2019 годзе дыктоўку напісалі ўдзельнікі з усіх рэгіёнаў Расіі і 104 краін свету, сярод якіх Беларусь, Грэцыя, Аргенціна, Германія, Украіна, Кітай і мноства іншых. Усяго зарэгістраваны 5832 пляцоўкі, з іх 9 – у нашай краіне.
Для ўдзелу ў адукацыйнай акцыі на базе нашага ўніверсітэта зарэгістравалася больш за 40 удзельнікаў. Жаданне прыняць удзел у маштабнай акцыі аб’яднала неабыякавых людзей: прафесіяналаў і аматараў геаграфіі, школьнікаў, студэнтаў і выпускнікоў нашага ўніверсітэта. Сярод удзельнікаў акцыі – доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Максім Альбертавіч Багдасараў і доктар геаграфічных навук, прафесар, ганаровы доктар БрДУ імя А. С. Пушкіна Аляксандр Аляксандравіч Волчак.
Дыктоўка складалася з 40 пытанняў, падзеленых на два блокі. Кожны з блокаў уключаў пытанні на веданне геаграфічных паняццяў і тэрмінаў, праверку уменняў працаваць з картай, вызначэнне геаграфічных аб’ектаў па запісах дзённікаў падарожнікаў і ўрыўках з мастацкіх твораў, веданне гісторыі геаграфічных адкрыццяў.
Адзін з галоўных прынцыпаў дыктоўкі – ананімнасць. Пра свае вынікі кожны ўдзельнік зможа даведацца на сайце https://dictant.rgo.ru пасля 29 лістапада. Правільныя адказы на пытанні будуць апублікаваны на сайце дыктоўкі 1 лістапада.
Дарэчы, тыя з вас, хто не змог прайсці дыктоўку ў вочнай форме, могуць зрабіць гэта онлайн на сайце dictant.rgo.ru з 14:00 27 кастрычніка да 14:00 31 кастрычніка 2019 года.