-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Беражом прыроду
19 кастрычніка ў Беларусі праходзіла рэспубліканская акцыя «Чысты лес». У ёй прынялі ўдзел больш за 30 тыс. жыхароў краіны, у тым ліку і студэнты нашага ўніверсітэта. Мэта акцыі – прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці беражліва адносіцца да прыроды.
Навучэнцы біялагічнага факультэта на чале з дэканам і яго намеснікам па выхаваўчай працы займаліся ўборкай лесу ў ваколіцах вёскі Вялікія Косічы, а студэнты геаграфічнага факультэта разам з яго кіраўніцтвам – у раёне вёскі Медна. Студэнты гістарычнага, фізіка-матэматычнага і юрыдычнага факультэтаў з дэканамі, іх намеснікамі і выкладчыкамі прыбіралі тэрыторыю, прылеглую да мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», а таксама Трышынскія могілкі. У гэты дзень іх асноўнымі прыладамі працы былі не ручкі і сшыткі, а пальчаткі і пакеты, з дапамогай якіх удалося назбіраць некалькі грузавікоў смецця. На жаль, гавораць студэнты, нядобрасумленныя людзі пакідалі на вуліцы шкло, пластык, бутэлькі і іншыя адходы.
Навучэнцы БрДУ добраахвотна прынялі ўдзел у акцыі і з радасцю клапаціліся пра навакольнае асяроддзе. Сваім удзелам у экалагічных акцыях яны падалі добры прыклад паводзін на прыродзе ўсім беларусам.
Мы беражом прыроду.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб