Бібліямарафон-2014

28 лістапада 2014 года ў межах Года гасціннасці стартаваў «Бібліямарафон-2014», арганізатарам якога выступіла бібліятэка ўніверсітэта. На адкрыцці ў фае галоўнага корпуса прысутнічалі выкладчыкі, студэнты і госці ўніверсітэта.

Ганаровыя госці мерапрыемства – рэктарат і дэканы факультэтаў. Працу «Бібліямарафону-2014» урачыста адкрыла рэктар універсітэта Г.М.Сендзер. Гасцямі і ўдзельнікамі бібліямарафону сталі Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, геаграфічны факультэт, псіхолага-педагагічны факультэт, філалагічны факультэт, сектар турызму ўніверсітэта, студэнцкі клуб, цэнтр экалогіі і гандлёвы цэнтр універсітэта.

Бібліятэка падрыхтавала цыкл кніжных выстаў «Беларусь гасцінная»: «Гасціннасць – нацыянальная рыса беларусаў», «І завецца Беларуссю непаўторны родны край», «Брэст – мой родны горад», «Святло гасціннасці і турызму».

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага дэманстравала кніжную выставу «2014 – год гасціннасці ў Беларусі».

Геаграфічны факультэт правёў акцыю «Простыя рэчы». Сектар турызму ўніверсітэта прадэманстраваў выставу рэкламных праспектаў «Запрашаем на вандроўкі па Беларусі».

Псіхолага-педагагічны факультэт падрыхтаваў выставу-прэзентацыю дэкаратыўна-прыкладной творчасці студэнтаў «Берасцейскі вернісаж». Выкладчык кафедры тэорыі і методыкі эстэтычнай адукацыі М.У. Марчук правяла агляд пададзеных работ.

Усеагульнай увазе студэнцкі тэатральны гурток («Эпізод. У-нескладовік») філалагічнага факультэта пад кіраўніцтвам дацэнта С.М. Шчэрбы паказаў сцэнку «Піліпаўскія вячоркі».

Прыемнай нечаканасцю Бібліямарафону стаў візіт старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Браніслававіча Давыдзькі.

Бібліятэка

Падзяліцца: