-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
БрДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў
Суботні дзень 29 кастрычніка для многіх маладых людзей і іх бацькоў пачаўся дынамічна: у БрДУ імя А.С. Пушкіна адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй, дзе кожны жадаючы мог атрымаць адказы на ўсе хвалюючыя яго пытанні пра паступленне ў наш універсітэт.
Фае трэцяга паверха галоўнага корпуса ўжо ў 11:30 запоўнілася гасцямі і ўдзельнікамі мерапрыемства, хоць кірмаш спецыяльнасцей пачынаўся толькі праз паўгадзіны. У холе панавала неафіцыйная атмасфера, у вачах абітурыентаў чыталіся і азарт, і цікаўнасць, і нейкая збянтэжанасць. Але ўсмешкі не сходзілі з іх твараў!
Кожны факультэт стараўся цікава і неардынарна паказаць сябе. Гістарычны факультэт вырашыў здзівіць будучых студэнтаў незвычайнымі касцюмамі сваіх «зазывал».
Артур Бацкалевіч, студэнт геаграфічнага факультэта: «У нас шмат мерапрыемстваў, што папулярызуюць факультэт. Расказваем абітурыентам, як у нас праходзяць практыкі, пра тое, што нашы студэнты атрымліваюць гранты, імянныя стыпендыі. Усё гэта прыцягвае тых, хто хоча займацца навукай. Акрамя таго, у нас на факультэце проста «кіпіць» актыўнае творчае жыццё».
Затым для абітурыентаў была арганізавана сустрэча з кіраўніцтвам універсітэта. Рэктар Ганна Мікалаеўна Сендзер прадставіла прарэктараў і дэканаў факультэтаў. Кіраўнік універсітэта адзначыла, што БрДУ – найстарэйшы ўніверсітэт, цэнтр навуковых даследаванняў і культурна-асветніцкага жыцця Брэстчыны, у якім студэнты маюць цудоўную магчымасць праявіць усе свае рознабаковыя здольнасці. Шматгранная дзейнасць універсітэта была паказана ў цікавай прэзентацыі, падрыхтаванай спецыяльна да Дня адчыненых дзвярэй.
Адказны сакратар прыёмнай камісіі Грыцук Дзмітрый Уладзіміравіч расказаў пра ўсе этапы, якія павінен прайсці кожны жадаючы стаць студэнтам БрДУ імя А.С. Пушкіна, а дырэктар ІПКіП Мірская Алена Іванаўна адказала на ўсе пытанні абітурыентаў наконт ЦТ. Завяршальнай нотай сустрэчы стала невялікая, але яркая канцэртная праграма, падрыхтаваная студэнтамі БрДУ.
Пасля заканчэння сустрэчы мы папрасілі абітурыентаў падзяліцца ўражаннямі ад мерапрыемства і расказаць, чаму яны хочуць паступаць менавіта ў наш універсітэт.
«Хачу паступаць на факультэт замежных моў. Мне ўсё спадабалася сёння, атрымала шмат новай інфармацыі. Найбольш карысная аб тым, як паступаць ва ўніверсітэт», – Маргарыта Папко.
«Я даўно хацела паступаць менавіта ў БрДУ, на псіхолага-педагагічны факультэт. А прыйшла сёння, таму што хацела даведацца больш аб універсітэце, аб працэдуры паступлення», – Аліна Шашкіна.
«Многія знаёмыя тут вучацца, кажуць, што ім падабаецца. Збіраюся паступаць на геаграфічны факультэт, спецыяльнасць «Турызм і гасціннасць», – Лізавета Мацука.
«Хачу паступаць на факультэт замежных моў, таму што душа ляжыць да моў. Сёння даведалася шмат новага для сябе, вельмі спадабаўся ўніверсітэт, атмасфера сустрэчы», – Ганна Курылюк.
Пасля «Кірмаша спецыяльнасцей» і знаёмства з кіраўніцтвам універсітэта гасцей прымалі факультэты. Абітурыенты атрымалі інфармацыю аб выбраных спецыяльнасцях, пазнаёміліся з выкладчыкамі і студэнтамі.
Дзень адчыненых дзвярэй – гэта добрая магчымасць пагутарыць з будучымі студэнтамі і даведацца пра іх матывацыю да паступлення ў наш універсітэт. Многія юнакі і дзяўчаты, якія наведалі нашу імпрэзу, ужо цвёрда вырашылі паступаць у БрДУ імя А.С. Пушкіна. І галоўны іх аргумент – гэта захапляльныя водгукі аб вучобе ў нашай ВНУ студэнтаў розных факультэтаў.
Дзень адчыненых дзвярэй адбыўся, але дзверы ўніверсітэта заўсёды адчынены для тых, хто цікавіцца пытаннямі паступлення ў БрДУ і хто цвёрда вырашыў папоўніць студэнцкія рады нашай ВНУ. Чакаем Вас, дарагія сябры!
Тэкст Яны Сцепанюк, Кацярыны Нікіцінай