БрДУ імя А.С. Пушкіна трэці раз стаў лаўрэатам Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці

7 чэрвеня 2023 года ў Мінску ў Палацы Рэспублікі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2022 года, у якой прынялі ўдзел рэктар універсітэта прафесар Ганна Мікалаеўна Сендер і дырэктар Iнстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ўніверсітэта Алена Іванаўна Мiрская. Рашэнне камісіі па прысуджэнні Прэміі зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23.05.2023 № 335.

Узнагароду ўручыў намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пётр Аляксандравіч Пархомчык. Ад імя Урада ён павіншаваў усіх пераможцаў конкурсу, падзякаваў за працу і ўпартасць, энергію і волю, творчы пошук і веру ў сваю справу, а таксама за дасягнутыя вынікі.

Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці заснавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1998 г. № 1705 з мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці выпускаемай у Рэспубліцы Беларусь прадукцыі, работ, паслуг і забеспячэння прызнання дасягненняў у галіне якасці прадукцыі (работ і паслуг).

Падзяліцца: