Брэйн-рынг «Беларусь – мой новы дом!»

21 лютага 2018 года ў рамках VIII фестывалю замежных студэнтаў адбыўся брэйн-рынг «Беларусь – мой новы дом!». Арганізатарам гульні выступіла кафедра агульнага і рускага мовазнаўства. Задачай брэйн-рынгу было выяўленне сярод замежных студэнтаў розных спецыяльнасцей знаўцаў гістарычных, культурных і ландшафтных славутасцей Беларусі як краіны навучання. У інтэлектуальным спаборніцтве прынялі ўдзел каманды першакурснікаў, якія прадстаўлялі факультэт замежных моў, біялагічны, юрыдычны і філалагічны факультэты.

Найбольшую дасведчанасць аб культуры, гісторыі, прыродзе Беларусі прадэманстравала зборная каманда філалагічнага факультэта «Юныя геніі». Апраўдваючы сваю назву, Гулнара Атаджанава, Зохрэ Анамаўламава, Гоўхер Худайназарава, Гозел Рустэмава, Шэрзат Кемалаў і капітан каманды Гоўшут Суўханбердыеў змаглі перамагчы каманду «Англічане», што заняла другое месца. На трэцім месцы аказаліся студэнты біялагічнага факультэта.

Каралевіч С.А.,
дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства

Падзяліцца: