-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Брэйн-рынг на Фестывалі замежных студэнтаў
3 сакавіка 2015 года у межах IV фестывалю замежных студэнтаў адбыўся брэйн-рынг на тэму «Наш універсітэт – аднагодак Вялікай Перамогі», арганізаваны кафедрай агульнага і рускага мовазнаўства. Зместам брэйн-рынга сталі пытанні пра даты і месцы драматычных падзей Вялікай Айчыннай вайны; пра тых, хто набліжаў доўгачаканую перамогу; пра тое, з чаго пачыналася гісторыя нашай ВНУ, як развіваўся наш універсітэт, якіх поспехаў ён дасягнуў да свайго 70-годдзя.
У пошуках правільных адказаў спаборнічалі чатыры каманды, прадстаўленыя студэнтамі 1-ых курсаў. Гэта каманда «Кісларод» біялагічнага факультэта, каманда «Stars» факультэта замежных моў, каманда «Нон-стоп» філалагічнага факультэта і зводная каманда геаграфічнага і матэматычнага факультэтаў «Дружба». У музычных паўзах прагучалі песні ваеннай тэматыкі ў выдатным выкананні гасцей фестывалю – навучэнцаў гімназіі № 3 Багдановіча Дзмітрыя і Хайко Марыны. Перамогу на брэйн-рынгу атрымала каманда філалагічнага факультэта, якую годна прадставілі Сарыеў Сердар, Аннаджаева Акмарал, Мурадава Джэміле, Худайназарава Гаўхер, Ёмудава Абадан, Тачмурадава Чынар.