-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Брэйн-рынг «Ва славу славянскага слова» ў межах міжфакультэцкіх Дзён славянскага пісьменства
«Что за птица – сама с воробья, а мяса в ней как в тёлке?». Гэтую старажытную загадку пра азбуку, без якой не існавала б ні пісьменнасці, ні кніжнасці, ні нават сённяшняй электроннай камунікацыі, добра запомняць і студэнты-першакурснікі філалагічнага факультэта, якія прынялі ўдзел у традыцыйным брэйн-рынгу «Ва славу славянскага слова!», і іх госці. Інтэлектуальны конкурс адбыўся 22 мая 2019 года, напярэдадні Дня славянскага пісьменства і культуры. Такое мерапрыемства штогод праводзіць кафедра агульнага і рускага мовазнаўства з мэтай пашырэння эрудыцыі студэнтаў, узбагачэння іх гісторыка-лінгвістычных і лінгвакультурных ведаў.
У спаборніцтве прынялі ўдзел студэнты спецыяльнасцяў «Руская філалогія» (каманда «Прыступачкі») і «Беларуская філалогія» (каманда «Утопія»). На пытанні аб гісторыі стварэння славянскага пісьменства і кніжнасці, аб эвалюцыі графікі, аб ролі пісьменнасці для нас і нашых продкаў паспяхова адказвалі абедзве каманды, але больш аптымістычна наладжанай і паспяховай аказалася каманда рускага аддзялення. Ідучы следам за абраным дэвізам «По ступенькам вверх пойдём, и победу там найдём!», перамагла ў конкурсе каманда «Прыступачкі».
Каралевіч С.А., кандыдат філалагічных навук,
дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства