Букет для мамы

14 кастрычніка 2016 года ва ўніверсітэце ў рамках Рэспубліканскага дня маці прайшла акцыя «Букет для мамы». Арганізатарамі акцыі выступілі аддзел выхаваўчай працы з моладдзю і сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба.

Прадстаўнікі валанцёрскага атрада «Добрае сэрца» філалагічнага факультэта правялі майстар-клас па вырабе падарункаў для мам – кветак з салодкім сюрпрызам унутры. У фае вучэбнага корпуса трансліравалася відэавіншаванне з Днём маці ад студэнтаў фізіка-матэматычнага факультэта.

Жадаем усім маці моцнага здароўя, міру і шчасця ў сям’і, узаемаразумення і даверу, мора любові і пяшчоты, цеплыні і ласкі, увагі, нястомных сіл, цудоўнага настрою і гармоніі душы.

Віншуем з Днём маці!

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: