Бягун з БрДУ перамагае на рэспубліканскіх турнірах

3 лютага 2017 года ў Мінску прайшоў Рэспубліканскі лёгкаатлетычны турнір «Мінская зіма» з удзелам замежных спартсменаў. У бегу на 60 метраў з бар’ерамі перамогу атрымаў студэнт 4 курса факультэта фізічнага выхавання Зданевіч Арсеній. Пры гэтым ён устанавіў асабісты рэкорд і выканаў нарматыў для прысваення спартыўнага звання «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь».

Таксама Арсеній выйграў Кубак Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы ў памяшканні (Мінск, 11 лютага), хутчэй за ўсіх прабегшы 60 метраў з бар’ерамі.

Спартыўны клуб

Падзяліцца: