«Чамадан» лідара

У рамках Школы «ВОПЫТ» 20 лістапада 2018 года для актыву п/а ГА «БРСМ» адбыліся трэнінгавыя заняткі «Чамадан лідара», арганізаваныя сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службай універсітэта.

Для эфектыўнай працы моладзі вельмі важна вызначыць, хто такі лідар і якімі якасцямі ён павінен валодаць. У кожнага з нас ёсць схаваныя, а таксама патэнцыйныя і прыярытэтныя здольнасці і рысы характару. Удзельнікі трэнінгу змаглі не толькі выявіць свае асобасныя асаблівасці, але і абмеркаваць сваю сістэму ўяўленняў лідарскага светапогляду на сябе і сваю ролю ў жыцці. Прапанаваныя практыкаванні спрыялі павышэнню ўзроўню жыццёвага аптымізму і згуртаванню актывістаў саюза моладзі для далейшай працы.

Падводзячы вынікі, удзельнікі семінара сабралі для кожнага «чамадан» лідарскіх якасцяў, абмяняліся думкамі і атрымалі практычныя рэкамендацыі ад педагога-псіхолага аддзела выхаваўчай працы з моладдзю В.У. Тарасюк.

Студэнты праявілі зацікаўленасць і ў далейшым удзельнічаць у падобных мерапрыемствах, а таксама выказалі прапановы па сумеснай працы.

Максім Азарчук, в.а. сакратара п/а ГА «БРСМ» універсітэта

Падзяліцца: