Чэмпіянат свету па гіравым спорце ў Турыне

27-30 кастрычніка ў італьянскім горадзе Турын прайшоў Чэмпіянат свету па гіравым спорце. У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 200 спартсменаў з 25 краін. Па выніках Чэмпіянату зборная Беларусі заняла 3 агульнакаманднае месца. Студэнт 3-га курса факультэта фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта Карэнковіч Дзмітрый заняў другое месца ў практыкаванні «Штуршок» сярод прафесіяналаў і трэцяе месца ў практыкаванні «Доўгі цыкл» сярод аматараў у вагавой катэгорыі 80 кг.

Віншуем Дзмітрыя і жадаем яму новых перамог!

Спартыўны клуб

Падзяліцца: