-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
2017 год, які з’яўляецца Годам навукі ў Беларусі, адметны юбілеем сусветнай значнасці, што ўнесены ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА – 500-годзем беларускага кнігадрукавання. У 1517 г. асветнік і гуманіст Францыск Скарына надрукаваў у Празе першую беларускую і ўсходнеславянскую кнігу «Псалтыр». 14–15 верасня 2017 г. у Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся міжнародны кангрэс «500 гадоў беларускага кнігадрукавання», які прайшоў пад патранатам ЮНЕСКА. Яго арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры і Нацыянальная бібліятэка Беларусі, суарганізатарамі – Цэнтральнаеўрапейская ініцыятыва, Бібліятэчная асамблея Еўразіі пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД і шэрагу іншых партнёраў. Удзел у кангрэсе прынялі больш за 600 аўтарытэтных спецыялістаў устаноў культуры, навукі і адукацыі з 24 краін свету.
Асноўнай тэмай у час пленарнага і секцыйных пасяджэнняў, «круглых сталоў» была асоба Ф. Скарыны, яго дзейнасць і спадчына. Сярод удзельнікаў кангрэса быў загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў БрДУ імя А.С. Пушкіна, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч, які прадставіў даклад аб ушанаванні памяці Ф. Скарыны ў Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. На адкрытай падчас кангрэса міжнароднай выстаўцы «Францыск Скарына і яго эпоха» экспанаваліся арыгіналы і факсіміле першых друкаваных кніг ХV–XVII стст., у тым ліку Біблія Іагана Гутэнберга (1450-я гг.), а таксама арыгінальныя пражскія і віленскія выданні Ф.Скарыны 1517–1525 гг. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Кафедра гісторыі славянскіх народаў