-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Да новых сустрэч на філалагічным ...»
12 сакавіка 2015 года адбылася сустрэча з вучнямі 7-га і 10-га класаў сярэдняй школы №9 г. Брэста. Гэтая сустрэча была адным з серыі прафарыентацыйных мерапрыемстваў, якія ў гэтым навучальным годзе праводзіць кафедра агульнага і рускага мовазнаўства: 20 кастрычніка 2014 г. нашымі гасцямі былі прадстаўнікі САШ №13, 28 кастрычніка – САШ №30, 25 лістапада на факультэце сустракалі вучняў САШ №30, а 12 лістапада – САШ №7. Прыемна, што ў падрыхтоўцы гэтага мерапрыемства прымала ўдзел і студэнтка, якая праходзіць педагагічную практыку ў якасці настаўніка рускай мовы і літаратуры ў САШ №9.
Сустрэча пачалася ў Асветніцка-адукацыйным цэнтры імя У.А. Калесніка. Увазе школьнікаў прапанавалі невялікае выступленне студэнцкай агітбрыгады (навучэнцы расказалі пра гісторыю, традыцыі факультэта і яго вядомых выпускнікоў, пра студэнцкае жыццё філфакаўцаў), а таксама знаёмства з некаторымі фактамі біяграфіі аднаго з першых прафесараў універсітэта, педагога, пісьменніка, вядомага літаратуразнаўца, удзельніка партызанскага руху ў час Вялікай Айчыннай вайны – Уладзіміра Андрэевіча Калесніка. Размову працягнула дэкан Вольга Антонаўна Фелькіна і расказала пра тое, чым жыве сучасны філалагічны факультэт. Для будучых абітурыентаў таксама правялі невялікую экскурсію па факультэце.
Бачыцца, што сустрэчы ў такім фармаце больш эфектыўна праводзіць з вучнямі менавіта невыпускных класаў. І кожны раз, развітваючыся са сваімі гасцямі, мы гаворым ім: «Да новых сустрэч на філалагічным...»
Кафедра агульнага і рускага мовазнаўства