-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Да поспеху – з музыкай і маршам: адбыўся парад студэнцкай моладзі «Наш арыенцір: ВЯСНА – СТУДЭНЦТВА – ПОСПЕХ!»
Фестываль творчасці студэнтаў «Студэнцкая вясна – 2019» завяршыўся парадам студэнцкай моладзі БрДУ імя А.С. Пушкіна «Наш арыенцір: ВЯСНА – СТУДЭНЦТВА – ПОСПЕХ!» 4 красавіка. З году ў год урачысты марш, які ўзначальвае гарадскі аркестр пад кіраўніцтвам Валерыя Коваля, прыўносіць новыя фарбы ў жыццё ўсіх жыхароў горада над Бугам.
Традыцыйна шэсце калоны пачалося ля ганка галоўнага корпуса нашага ўніверсітэта і працягнулася да вуліцы Савецкай. На пляцоўцы каля выставачнай залы ДУК «Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр» да ўдзельнікаў парада звярнулася рэктар БрДУ, доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Сендзер, якая падкрэсліла ўрачыстасць моманту напамінкам аб тым, што ў гэтыя дні Брэсту прысвойваецца статус культурнай сталіцы СНД. Яна адзначыла дасягненні студэнтаў у вучобе, творчасці, спорце і пажадала ім трымаць планку і імкнуцца падымаць яе. Ганна Мікалаеўна ўпэўнена, што нашай мэтанакіраванай моладдзю, якая актыўна выражае сваю грамадзянскую пазіцыю, будуць ганарыцца ўніверсітэт, горад, краіна.
З адказным словам выступілі і навучэнцы. Старшыня студэнцкага самакіравання, студэнт псіхолага-педагагічнага факультэта Дзмітрый Туцкі падзякаваў кіраўніцтву вобласці, горада і БрДУ за магчымасць прайсці па самых прыгожых вуліцах Брэста пад сцягам Беларусі і сцягамі ўніверсітэта. Ад студэнцтва ён паабяцаў, што маладое пакаленне будзе захоўваць і памнажаць слаўныя традыцыі нашай краіны, таму што яно арыентавана на светлую будучыню.
Вітаў усіх таксама І сакратар Брэсцкага абласнога камітэта «БРСМ» Юрый Сегянюк. Ён сказаў, што горды насіць званне выпускніка лепшага адукацыйнага цэнтра рэгіёна і прымаць удзел ва ўнікальным парадзе студэнцтва.
Музыка і марш надалі мерапрыемству асаблівую значнасць. Гарманічна гучалі адухоўленыя класічныя мелодыі і энергічныя, дынамічныя рытмы сучаснага моладзевага стылю. Свой добры настрой і яркія эмоцыі моладзь прысвяціла любімаму гораду Брэсту, які для кожнага стаў малой радзімай. Студэнты, праяўляючы сілу, творчае мысленне і парыў жыцця, абяцаюць захоўваць і ствараць гісторыю роднага краю, бо будучыня за імі, энергічнымі і крэатыўнымі, тымі, што імкнуцца зрабіць свет цудоўным.
Творчымі выступленнямі, што праслаўляюць Беларусь, студэнты даказалі, што арыентуюцца на паспяховае рашэнне задач, якія стаяць перад грамадствам і дзяржавай, што з’яўляюцца годнымі дзецьмі роднай зямлі.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб