-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Да працы гатовыя!
Студатрадаўскі рух сёння – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці пярвічак ГА «БРСМ». Дарэчы, у моладзевым саюзе 2019 год абвешчаны Годам студэнцкіх атрадаў. Часовае працаўладкаванне ў складзе студатрадаў павышае сацыяльную актыўнасць моладзі, стварае ўмовы для грамадска-карыснай працы, выхоўвае паважлівае стаўленне да працы, а таксама вырашае матэрыяльныя пытанні навучэнцаў. У сувязі з тым, што ў гэтым годзе адзначаецца 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ўрачыстая універсітэцкая лінейка, прысвечаная адкрыццю трэцяга працоўнага семестра, адбылася ў мемарыяльным-комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой». 10 мая на ёй сабралася шмат ветэранаў і навабранцаў студэнцкіх атрадаў.
Кіраўнік штаба працоўных спраў БрДУ Вікторыя Тарасюк прыняла рапарт ад студэнтаў аб гатоўнасці да трэцяга працоўнага семестра, а затым перадала рапарт другому сакратару абласнога камітэта ГА «БРСМ» Максіму Харытоніку.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў звярнуўся першы сакратар абласнога камітэта ГА «БРСМ» Юрый Сегянюк. Ён адзначыў, што байцы, якія прымаюць удзел у студатрадаўскім руху, – гэта сапраўдныя лідары, што не толькі бачыць, як квітнее Беларусь, але і ўносіць свой уклад у яе развіццё.
Затым Юрый Сяргеевіч, Максім Юр’евіч і прарэктар па выхаваўчай працы БрДУ Таццяна Васільеўна Сакалова ўручылі камандзірам атрадаў працоўныя пуцёўкі. Таццяна Васільеўна дала наказ маладым людзям з энтузіязмам працаваць на карысць нашай краіны і атрымліваць задавальненне ад працы. У гэтым годзе плануецца сфарміраваць 18 педагагічных, 4 будаўнічыя і 4 сэрвісныя атрады, якія ахопяць каля 300 студэнтаў.
Беларускі студатрадаўскі рух мае слаўныя традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі. І нашы студэнты, захоўваючы і прымнажаючы іх, уласным прыкладам даказваюць, што студатрады – гэта добрая школа працы, лідарства і сяброўства. Масава працаваць на карысць малой радзімы і Беларусі яны пачнуць пасля сесіі, але некаторыя ўмеюць сумяшчаць вучобу і працу.
Пасля адкрыцця трэцяга працоўнага семестра «Лета–2019» адбылася патрыятычная акцыя па ўскладанні кветак да Вечнага агню ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб