Дабрачынная акцыя «Калядная казка»

Кожнаму чалавеку (і даросламу, і дзіцяці) хочацца апынуцца ў казцы, дзе выконваюцца самыя запаветныя жаданні, дзе дабро заўсёды перамагае зло. Атмасферу такой казкі падарылі 29 снежня 2014 г. дзецям УЗ «Брэсцкая абласная дзіцячая бальніца» студэнты псіхолага-педагагічнага факультэта, валанцёры атрада «Садзейнічанне» пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры педагогікі пачатковага навучання Чубінашвілі Н.Г. у межах дабрачыннай акцыі «Калядная казка».

Шчаслівыя твары дзяцей, якія атрымалі салодкія падарункі і пажаданні здароўя ад Дзядулі Мароза – што можа быць лепшым у гэтыя перадсвяточныя дні?

Падзяліцца: