Дабрачынная акцыя па добраўпарадкаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці «Трышынскія могілкі»

Паводле традыцыі, а таксама ў рамках Канцэпцыі па ахове, кансервацыі і добраўпарадкаванні матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Трышынскія могілкі» 30–31 сакавіка і 6 красавіка 2018 года студэнты гістарычнага факультэта правялі акцыю па добраўпарадкаванні пахаванняў на тэрыторыі найстарэйшага некропаля Брэста – Трышынскіх могілак. Акцыя прайшла ў рамках агульнаўніверсітэцкага Тыдня дабра.

Двойчы ў год, вясной і восенню, студэнты гістарычнага факультэта прыходзяць на Трышынскія могілкі з неабходным інвентаром і мяшкамі для смецця. Яны не толькі працуюць фізічна, але і даведваюцца шмат цікавага пра лёсы сышоўшых у нябыт берасцейцаў, а таксама знаёмяцца з культурнай спадчынай нашага рэгіёна падчас квест-экскурсій, што праводзяцца выкладчыкамі факультэта.

На гэтым студэнты-гісторыкі не спыняюцца, плануючы і далей аказваць валанцёрскую дапамогу ў такіх высакародных справах, як добраўпарадкаванне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Брэстчыны, папулярызацыя гераічнага мінулага нашага горада. Падобную акцыю плануецца правесці 10 красавіка 2018 года на тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».

Гістарычны факультэт

Падзяліцца: