Дабрачынная акцыя «Велікодная радасць»

У рамках Тыдня дабра і напярэдадні свята Светлага Хрыстовага Уваскрасення – Вялікадня26 красавіка 2016 года была праведзена дабрачынная акцыя «Велікодная радасць» для дзяцей-сірот, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу г. Брэста. Арганізатарамі акцыі выступілі загадчык кафедры педагогікі пачатковага навучання Т.В. Нічышына, старшы выкладчык Г.М. Ткачук і студэнты 2 курса, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка».

Студэнты сумесна з выкладчыкамі наведалі прыёмныя сем’і, пагутарылі з выхаванцамі дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. На завяршэнне акцыі кожная сям’я атрымала падарункавыя наборы прадуктаў харчавання, падрыхтаваныя ААТ «Савушкін прадукт» і РУВП «Брэстхлебпрам».

Усе мы родам з дзяцінства і добра ведаем, што дзеці – наша будучыня. Якой яна будзе – шмат у чым залежыць ад нас. У нашай краіне безумоўны прыярытэт аддаецца сямейнаму выхаванню дзяцей, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю. Наша дзяржава вылучае на гэтыя мэты значныя сродкі. Цяпер у г. Брэсце функцыянуюць 3 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, у якіх выхоўваюцца непаўналетнія, што маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

Падзяліцца: