-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Дружна крочым дарогай адкрыццяў
«Дружна крочым дарогай адкрыццяў» – пад такім дэвізам адбылося пасвячэнне першакурснікаў нашага ўніверсітэта ў студэнты ў цэнтры моладзевай творчасці 17 верасня.
Рэктар універсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Сендзер звярнулася да галоўных герояў свята з пажаданнем. Ганна Мікалаеўна адзначыла, што студэнцтва стане адной з самых яркіх старонак у жыцці першакурснікаў, і выказала ўпэўненасць у тым, што ў БрДУ рабяты будуць займацца не толькі вучэбнай і навукова-даследчай дзейнасцю, але і абавязкова знойдуць справу па душы ў творчых студыях і ў спартыўных секцыях.
Разнажанравы канцэрт, падрыхтаваны навучэнцамі старэйшых курсаў, уключаў вакальныя, танцавальныя і спартыўныя нумары. Кампанію вопытным артыстам БрДУ склалі і першакурснікі. Яны выйшлі на сцэну з танцавальным і сольным нумарамі.
У разнастайнасці сольных і масавых выступаў асаблівую цікавасць у першакурснікаў выклікаў нумар «Партрэты»: лідары студэнцкага самакіравання ў арыгінальнай форме пазнаёмілі новых членаў нашай дружнай універсітэцкай сям’і з рэктаратам, дэканамі і кіраўнікамі некаторых структурных падраздзяленняў і аб’яднанняў нашага ўніверсітэта.
Кульмінацыяй прысвячэння традыцыйна стала клятва першакурснікаў. Самыя юныя студэнты паабяцалі старанна вучыцца, паспяхова здаваць сесіі і годна несці званне студэнта, бо ўпэўненыя, што паспяховая вучоба – шлях да станаўлення асобы як высокакваліфікаванага спецыяліста.
Фінальны акорд вечара-прысвячэння – жыццесцвярджальная песня «Лепшае чакае нас наперадзе». Першакурснікі натхніліся яркай канцэртнай праграмай, пераканаліся ў правільнасці выбару вышэйшай навучальнай установы і ўпэўнена працягнулі шлях адкрыццяў на шляху да новых перамог.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб