-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Дыскусійная гасцёўня «Моладзь. Грамадства. Дзяржава»
11 сакавіка 2015 года на базе псіхолага-педагагічнага факультэта Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» адбылася дыскусійная гасцёўня «Моладзь. Грамадства. Дзяржава».
Удзел у мерапрыемстве прынялі: Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, заг. кафедры педагогікі пачатковага навучання БрДУ імя А.С. Пушкіна Т.В. Нічышына, памочнік Члена Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшы выкладчык кафедры педагогікі пачатковага навучання УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна» Г.М. Ткачук, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Т.С. Кожанава, першы сакратар Ленінскага раённага камітэта ГА «БРСМ» Д.А. Пяскоў, спецыяліст аддзела інфармацыйна-аналітычнай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта Т.В. Ківачук, а таксама студэнты і магістранты, уключаныя ў банк дадзеных адоранай моладзі, перспектыўны кадравы рэзерв з ліку навучэнцаў БрДУ імя А.С. Пушкіна, старшыні студэнцкіх навуковых таварыстваў факультэтаў.
З уступным словам да ўдзельнікаў дыскусійнай гасцёўні звярнулася дэкан псіхолага-педагагічнага факультэта Святлана Серафімаўна Кацэвіч, а таксама Г.М. Ткачук і Т.В. Нічышына. Т.В. Нічышына прапанавала даклад на тэму «Дзяржаўная моладзевая палітыка Рэспублікі Беларусь». Т.С. Кожанава звярнула ўвагу на аспекты рэалізацыі моладзевай палітыкі ў Брэсцкай вобласці, а Д.А. Пяскоў расказаў пра ролю БРСМ у гэтым пытанні. Працягам сустрэчы стала праца студэнцкіх груп па ўнясенні прапаноў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2009 г. №65-з «Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі». Кожная з 10 груп, якая працавала над артыкуламі закона, актыўна ўносіла свае прапановы і заўвагі. У канцы сустрэчы экспертная камісія агучыла свае прапановы, а таксама ўзяла на заметку прапановы ўдзельнікаў дыскусіі. Можна з упэўненасцю сказаць, што дыялог адбыўся!