Дыялогавая пляцоўка

Дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні змен і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адбылася 17 студзеня ў канферэнц-зале БрДУ імя А.С. Пушкіна. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісі па эканамічнай палітыцы Леанід Брыч і старшыня Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў Мікалай Красоўскі сустрэліся з працоўным калектывам універсітэта.

Пры абмеркаванні праекта змен і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь удзельнікі сустрэчы асаблівую ўвагу надалі Усебеларускаму народнаму сходу як найвышэйшаму прадстаўнічаму органу народаўладдзя ў Беларусі, ідэалагічнаму і сацыяльнаму блокам праекта Канстытуцыі.

 

 

 

Падзяліцца: