-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Дыялогавыя пляцоўкі
Установа адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна” стала ініцыятарам трох дыялогавых пляцовак па абмеркаванні праекта праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Беларусі на 2022–2025 гады:
12.11.2021 – на базе ўніверсітэта з удзелам спецыялістаў упраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта, прарэктара па выхаваўчай працы БрДУ імя А.С. Пушкіна, начальніка аддзела выхаваўчай працы з моладдзю ўніверсітэта, намеснікаў дэканаў па выхаваўчай працы факультэтаў, студэнцкага самакіравання, універсітэцкага дыскусійнага клуба “Дыялог”, пярвічнай арганізацыі БРСМ, прафсаюзнага камітэта студэнтаў;
15.11.2021 – на базе ДУА “Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М. Машэрава” з удзелам кіраўніцтва ўстановы, педагагічных работнікаў і вучняў старшых класаў, загадчыкаў і выкладчыкаў кафедраў усеагульнай гісторыі, рускай літаратуры і журналістыкі, філіялы якіх працуюць у Брэсцкім абласным ліцэі, прарэктара па выхаваўчай працы, начальніка аддзела выхаваўчай працы з моладдзю, кіраўніка дыскусійнага клуба “Дыялог”, студэнцкага актыву БрДУ імя А.С. Пушкіна, СМІ г. Брэста – “БугТВ”;
17.11.2021 – на базе Пінскага каледжа Установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна” з удзелам начальніка аддзела ідэалогіі і па рабоце з моладдзю Пінскага гарвыканкама, старшыні гарадской арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, першага сакратара Пінскага гарадскога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі, дырэктара, выкладчыкаў і навучэнцаў Пінскага каледжа УА “БрДУ імя А.С. Пушкіна”, кіраўніка музейнага пакоя баявой славы воінаў-інтэрнацыяналістаў у Афганістане, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, БРСМ, прафсаюзных арганізацый навучэнцаў.
На дыялогавых пляцоўках абмяркоўваліся асноўныя падыходы, формы і метады, а таксама фармат узаемадзеяння розных сацыяльных інстытутаў з мэтай рэалізацыі Праграмы. Прапановы, выпрацаваныя падчас правядзення дыялогавых пляцовак, накіраваны ў Міністэрства адукацыі.