-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Дзень адчыненых дзвярэй–2018
Дзверы нашага ўніверсітэта заўсёды адчынены гасцям, а ў суботу 24 сакавіка іх сабралася нямала: Дзень адчыненых дзвярэй – асаблівае мерапрыемства як для БрДУ імя А.С. Пушкіна, так і для школьнікаў, якія стаяць на парозе дарослага жыцця.
Арганізатары Кірмашу спецыяльнасцей падрыхтавалі для выпускнікоў 2018 года карысную інфармацыю аб уступных экзаменах і асаблівасцях прыёму, звесткі аб кожным факультэце, а таксама буклеты і арыгінальныя стэнды. Так, стэнд біялагічнага факультэта нагадваў аптэчную краму з рознымі прабіркамі і збанамі. Гістарычны факультэт здзіўляў будучых абітурыентаў прадметамі даўніны. А гасцей філалагічнага факультэта сустракаў сам Пушкін.
На ўрачыстай сустрэчы абітурыентаў з кіраўніцтвам універсітэта рэктар Ганна Мікалаеўна Сендзер прадставіла гасцям прарэктараў і дэканаў і адзначыла высокую кваліфікацыю выкладчыкаў БрДУ, 56 % з якіх маюць вучоныя ступені і званні. Ганна Мікалаеўна падкрэсліла, што ўніверсітэт ганарыцца сваімі таленавітымі навучэнцамі і выпускнікамі, якія працуюць на карысць нашай краіны. БрДУ імя А.С. Пушкіна – вядучы цэнтр адукацыі, навукі і культурна-асветніцкага жыцця рэгіёна, і Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці – лепшае таму пацвярджэнне.
Далей гасцям расказалі аб слаўнай гісторыі і традыцыях універсітэта. Будучыя абітурыенты даведаліся пра магчымасці, якія сёння дае БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Важную інфармацыю прысутныя атрымалі аб уступнай кампаніі і яе асаблівасцях. Госці даведаліся, што ў нашым універсітэце працуюць 18-гадзінныя курсы падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэставання, удзельнікі якіх атрымаюць неабходныя навыкі і будуць адчуваць сябе больш упэўнена на выпрабаваннях. А спецыялісты Цэнтра прафесійнага і кар’ернага кансультавання дапамогуць выпускнікам вызначыцца з будучай прафесіяй.
На святочным канцэрце госці пазнаёміліся з творчасцю нашых студэнтаў і пранікліся цёплай і сяброўскай атмасферай, што пануе ва ўніверсітэце. А затым будучыя абітурыенты змаглі наведаць факультэты, якія цікавяць іх, каб даведацца яшчэ больш – не толькі ад выкладчыкаў, але і ад студэнтаў.
Дзень адчыненых дзвярэй адбыўся! Пра гэта сведчаць водгукі яго ўдзельнікаў:
– Ужо даўно вызначылася, кім хачу быць. Я люблю дзяцей, а дзеці любяць мяне. Мой выбар – дашкольная адукацыя. Шмат добрага чула і чытала аб універсітэце, таму вырашыла прыехаць. Пакуль усё вельмі падабаецца, веру, што так будзе і далей! – Надзея Ксенжык з Ляхавіцкага раёна.
Вераніка Богдан з Брэста: «Мне падабаецца ўсё, што звязана з турызмам, таму планую паступаць на геаграфічны факультэт. Універсітэт знаходзіцца ў маім горадзе, а мне хочацца быць побач з домам, таму выбар відавочны».
Жадаем абітурыентам поспехаў у выпрабаваннях і абавязкова чакаем да нас, бо наш універсітэт – выдатны старт у будучыню!
Тэкст Ірыны Шлойды, фота Зінаіды Жэгждрын