-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Дзень адчыненых дзвярэй БрДУ імя А.С. Пушкіна
28 сакавіка Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна гасцінна расчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. Гэтае традыцыйнае вясновае мерапрыемства ўніверсітэта збірае школьнікаў і іх бацькоў з усёй вобласці. У гэтым годзе ў мерапрыемствах Дня адчыненых дзвярэй прынялі ўдзел больш за 400 абітурыентаў і іх бацькоў. Для выпускнікоў была створана магчымасць пазнаёміцца з найстарэйшай навучальнай установай рэгіёна і даведацца пра асаблівасці паступлення на яе факультэты.
Большая частка гасцей прыбыла каля 11 гадзін. Хол 3 паверха, дзе размяшчаўся Кірмаш спецыяльнасцей, быў поўны. Менавіта ў гэты час адбыліся прэзентацыі факультэтаў. У прыхільнай атмасферы абітурыенты змаглі пагутарыць з выкладчыцкім складам, студэнтамі БрДУ імя А.С. Пушкіна, даведаліся пра насычанае студэнцкае жыццё, якое кіпіць у сценах ВНУ і за яго межамі. Кожны факультэт не быў пазбаўлены ўвагі. Абітурыенты змаглі ўбачыць асаблівыя бакі жыцця розных факультэтаў. Факультэт фізічнага выхавання прыцягваў багаццем кубкаў, заваяваных студэнтамі ў спартыўных спаборніцтвах,
гістарычны факультэт прадэманстраваў варыянты старадаўняй вопраткі нашых продкаў і экспанаты археалагічных экспедыцый, фізіка-матэматычны факультэт зацікавіў гасцей паказам галаграмы, газавых разрадаў і інтэрактыўнага лабараторнага стэнда па фізіцы.
Госці праявілі жывую зацікаўленасць да інфармацыйных стэндаў прыёмнай камісіі, факультэта давузаўскай падрыхтоўкі, на якіх былі размешчаны звесткі пра ўступныя іспыты, асаблівасці паступлення, конкурсную сітуацыю ў мінулым годзе, план прыёму на 2015 год. Сярод школьнікаў быў распаўсюджаны спецыяльны выпуск газеты «Берасцейскі ўніверсітэт», які паведамляе пра багатае падзеямі жыццё факультэтаў універсітэта.
На пачатку сустрэчы з кіраўніцтвам, калектывам універсітэта гасцей стала значна больш. І гэта не дзіўна – традыцыйна ўніверсітэт рыхтуе цікавую і насычаную праграму. Да будучых студэнтаў з прывітальным словам звярнулася рэктар універсітэта доктар педагагічных навук, прафесар Г.М. Сендзер. Прадстаўнікі прыёмнай камісіі расказалі пра структуру ўніверсітэта ў цэлым, яго матэрыяльную і навукова-адукацыйную базу. Адказны сакратар прыёмнай камісіі А.А. Бурык пазнаёміла аўдыторыю з парадкам прыёму ў БрДУ імя А.С. Пушкіна, расказала пра працэдуру падачы дакументаў, неабходных для паступлення ва ўніверсітэт, пра парадак правядзення ўступных выпрабаванняў. А.І. Мірская, дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі, у сваім выступленні спынілася на ўмовах правядзення цэнтралізаванага тэставання. Дапамагчы правільна зарыентавацца ў свеце прафесій і эфектыўна спланаваць падрыхтоўку да паступлення ва ўніверсітэт прапанавала кіраўнік цэнтра «Прафарыенцір» М.С. Кавалевіч, расказаўшы пра паслугі цэнтра.
Патэнцыяльныя абітурыенты на свае пытанні атрымалі вычарпальную інфармацыю, якая дазволіць ім зарыентавацца ў будучай нялёгкай уступнай кампаніі.
Урачыстасць гэтаму мерапрыемству надаў падрыхтаваны студэнцкім клубам універсітэта канцэрт, яркасць і арыгінальнасць нумароў якога не пакінулі абыякавымі абітурыентаў і іх бацькоў. Ён паказаў велізарны творчы патэнцыял студэнтаў універсітэта.
Пасля заканчэння афіцыйнай часткі мерапрыемства абітурыенты і іх бацькі разышліся па аўдыторыях для сустрэч з дэканамі, прадстаўнікамі зацікавіўшых іх факультэтаў. У межах такіх зносін абітурыенты атрымалі больш глыбокую інфармацыю пра навучальны працэс, мелі магчымасць пазнаёміцца, знаходзячыся яшчэ ў статусе абітурыентаў, з патэнцыяльнымі работадаўцамі, даведаліся пра плюсы спецыяльнасцей з двайной кваліфікацыяй, пра высокую запатрабаванасць выпускнікоў БрДУ імя А.С. Пушкіна на рынку працы.
Рэктарат, прыёмная камісія Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна выказвае падзяку ўсім гасцям, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемствах Дня адчыненых дзвярэй.
Жадаем поспеху ўсім абітурыентам і чакаем у сценах нашага ўніверсітэта ўжо ў статусе студэнтаў!