-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Дзень адмовы ад курэння
Кожны трэці чацвер лістапада адзначаны правядзеннем розных мерапрыемстваў у падтрымку здаровага ладу жыцця ў рамках Міжнароднага Дня адмовы ад курэння. І наш універсітэт не стаў выключэннем. 15 лістапада 2018 года на псіхолага-педагагічным факультэце прайшла акцыя, накіраваная на прапаганду здаровага ладу жыцця і прафілактыку тытунекурэння. Арганізатарам акцыі (старшаму выкладчыку кафедры педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі Г.М. Ткачук і студэнтам 32 групы спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка» Канстанціновіч Вользе, Туцкаму Дзмітрыю і інш.), удалося прыцягнуць увагу да праблемы шкоды, якая наносіцца курэннем, не толькі студэнтаў, але і выкладчыкаў факультэта.
Падчас акцыі ўдзельнікі адказвалі на пытанні аб прычынах курэння, аб уплыве нікаціну на арганізм чалавека, выказвалі сваю асабістую пазіцыю да курэння і маладых курцоў. У працэсе мерапрыемства ўсе жадаючыя ўдзельнічалі ў конкурсе «Адгадай-ка!», абмяркоўвалі спосабы барацьбы з залежнасцю ад курэння, сумесна з арганізатарамі акцыі выконвалі практыкаванні дыхальнай гімнастыкі і г. д.
У завяршэнне акцыі ўдзельнікам прапаноўвалася запоўніць плакат-анкету, наглядна адлюстраваўшы сваё стаўленне да курэння і здаровага ладу жыцця, а таксама пакінуўшы свае ўражанні аб праведзеным мерапрыемстве.
Такім чынам, на працягу некалькіх гадзін было пададзена шмат карыснай інфармацыі: падрыхтаваны плакаты, калажы, якія наглядна прапагандавалі здаровы лад жыцця і дэманстравалі шкоду здароўю, выпрацаваны спосабы адмовы ад курэння, прапанаваны альтэрнатыўныя курэнню заняткі.
Упэўнены, што акцыя прайшла паспяхова і дасць станоўчыя вынікі. Такія інтэрактывы дазваляюць яшчэ раз звярнуць увагу на праблему і перастаць быць абыякавымі да свайго ўласнага здароўя і здароўя навакольных!
Кафедра педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі