-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Дзень фізіка-матэматычнага факультэта
Мноства яркіх падзей адбылося 1 лістапада на фізіка-матэматычным факультэце, бо ў гэты дзень факультэт усёй сваёй вялікай і дружнай сям’ёй адсвяткаваў чарговую гадавіну свайго нараджэння.
Напярэдадні 1 лістапада каманды выкладчыкаў і студэнтаў змагаліся ў інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?». Пераможцам турніру стала каманда студэнтаў 4 курса «Жырыкі» (Карповіч Аляксандр, Базылюк Максім, Пацёмкін Антон і Саковіч Юрый).
Адной з пляцовак святкавання Дня факультэта стаў хол-рэкрэацыя са стэндам для раскладу, размешчаны на 5 паверсе каля дэканата факультэта. Там адбыўся конкурс паэтаў «Лірычная страфа фізмата», на які было прадстаўлена больш за дзясятак студэнцкіх вершаў. Глядацкае галасаванне вызначыла пераможцу – ім стаў Хоміч Аляксандр (верш «Любовь не зла»). У конкурсе «Усё пачынаецца з дзяцінства» ўдзельнікам трэба было правільна супаставіць дзіцячыя і сучасныя фатаграфіі старастаў, вывешаныя на стэндзе. Таксама на гэтай пляцоўцы было яшчэ адно святочнае мерапрыемства – конкурс «Бутэрбродзік», дзе студэнты тэхнічных спецыяльнасцей паспрабавалі сябе ў ролі стваральнікаў ... бутэрбродаў. Прадэгуставаць тварэнні канкурсантаў і здаволіць голад змаглі ўсе ахвотныя, а трыумфатарам кулінарнага спаборніцтва стаў студэнт 4 курса Манцэвіч Павел.
У холе 6 паверха на вялікім перапынку была праведзена невялікая канцэртная праграма-караоке, дзе студэнты спявалі песні Алы Пугачовай, Юрыя Шатунова, групы «Звяры» і іншых. У гэты ж час у аўдыторыі 618 адбылася выстава навуковых прац студэнтаў і выкладчыкаў, а ў аўдыторыі 616 прайшоў студэнцкі турнір па камп’ютарных гульнях мінулага стагоддзя «Рэтракампутынг-2016».
У 13:30 пачалася інфармацыйная гадзіна «Фізмат: мінулае, сучаснасць, будучыня». Загадчык кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі В.С. Секержыцкі распавёў групе студэнтаў спецыяльнасці «Камп’ютарная фізіка» цікавую гісторыю станаўлення нашага ўніверсітэта і фізіка-матэматычнага факультэта ў прыватнасці.
У 14:00 стартаваў доўгачаканы турнір па сеткавых гульнях. Абсалютным пераможцам віртуальных баталій стала каманда «4 bananas + Maksich» у складзе студэнтаў Макеева Максіма, Шораха Ільі, Карповіча Аляксандра, Пеўкіна Дзяніса і Брышцена Яўгена.
На працягу ўсяго дня ў аўдыторыі 610 працавала кафэ «Лістапад», дзе можна было не толькі паабедаць найсмачнейшай хатняй выпечкай з «восеньскага» меню, але і адпачыць у прыемнай абстаноўцы сярод упрыгожаных восеньскім лісцем сцен. Акрамя таго, у кафэ прайшоў студэнцкі конкурс кулінарнага майстэрства. У страў кожнага ўдзельніка была свая ідэя, свая «разыначка». Выбраць пераможцу было проста немагчыма, таму журы аб’явіла ўдзячнасці ўсім без выключэння ўдзельнікам конкурсу: Красоўскай Ірыне, Яхнавец Анастасіі, Беленькай Паліне, Ліхуту Глебу, Саўковай Марыі, Дарашук Яне, Карпук Кацярыне, Шахалевіч Лізавеце і Леўкаўцу Івану. Аднак асабліва ганараваўся Уладзіслаў Дэйлід, які здзівіў усіх сваёй хаткай з пернікаў. Шчыра жадаем Уладу не спыняцца на дасягнутым і тварыць цуды не толькі ў кулінарыі, але і ў фізіцы і матэматыцы!
Таксама ў рамках Дня факультэта быў праведзены конкурс на лепшы касцюм восеньскай тэматыкі. Галоўны прыз – скрынку ў форме фотаапарата – атрымала студэнтка 4 курса, старшыня Савета студэнцкага самакіравання Прывядзенец Аліна.
У Дзень факультэта не былі забытыя і спартыўныя спаборніцтвы. Каманда першакурснікаў фізмата згуляла з камандай выпускнікоў у міні-футбол (выйграла каманда першакурснікаў). У матчах па міні-футболе і баскетболе паміж камандамі выкладчыкаў і студэнтамі 2-5 курсаў перамогу атрымалі выкладчыкі.
Усе пераможцы конкурсаў і спаборніцтваў атрымалі падарункі ад прафсаюзных камітэтаў студэнтаў і работнікаў, за што факультэт ім сардэчна дзякуе.
Дзякуй усім, хто прыняў удзел у святочных мерапрыемствах
і правёў гэты яркі, нягледзячы на восень, дзень разам з намі!
Водчыц Наталля, студэнтка групы КФ-1,
Капіца Л.І., старшы выкладчык кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі