Дзень фізкультурніка

14 мая 2016 года ў Чырвоным двары прайшло спартыўнае свята, прысвечанае Дню работніка фізічнай культуры і спорту і арганізаванае кафедрай фізічнай культуры пры падтрымцы першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 25 супрацоўнікаў універсітэта, сярод іх – работнікі цэнтра інфармацыйных тэхналогій, выкладчыкі кафедраў крымінальна-прававых дысцыплін і фізічнай культуры. Былі сфарміраваны дзве каманды – «Турысты» і «Асілкі», кожная з якіх з гумарам і запалам прадставіла сваю візітную картку.

Праграма свята пачалася з вясёлай размінкі. Затым удзельнікі перайшлі да выканання спартыўных конкурсаў і заданняў у 6 этапаў. Кожны этап каманды праходзіў са сваімі інструктарамі па асобных маршрутах. Усе заданні выконваліся на час, за памылкі налічваліся штрафныя балы. Удзельнікі актыўна падтрымлівалі адзін аднаго, што спрыяла ўмацаванню каманднага духу і карпаратыўнай садружнасці.

Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, каманды здолелі праявіць настойлівасць і ўпартасць у барацьбе за першынства. Перамагла каманда «Турысты», якая была ўзнагароджана дыпломам і пераходным кубкам, заснаваным прафкамам работнікаў універсітэта.

Усе ўдзельнікі атрымалі вялікае задавальненне ад мерапрыемства, пачаставаліся паходным пловам і салодкай гарбатай, зарадзіліся энергіяй сасновага лесу і яшчэ раз пераканаліся ў тым, што толькі згуртаваная каманда можа дасягнуць добрых вынікаў.

Кафедра фізічнай культуры

Падзяліцца: