Дзень працы ў рамках тыдня моладзі

У дзень працы, які праводзіўся ў рамках тыдня моладзі студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна далучыліся да акцыі “#За працу”. Маладыя людзі ўпарадкоўвалі тэрыторыю ў скверы вакол помніка генералу Іконнікаву, герою Вялікай Айчыннай вайны. Студэнты нашага ўніверсітэта добра ведаюць гісторыю роднай краіны і робяць усё магчымае, каб навечна захаваць памяць пра трагічную старонку яе гісторыі, мужнасць і гераізм савецкага народа.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Падзяліцца: