Дзень студэнцкага самакіравання

Прадстаўнікі нашага ўніверсітэта незвычайна падышлі да святкавання Міжнароднага дня студэнтаў, які прайшоў 17 лістапада. Лепшым прадстаўнікам студэнцтва выпала магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі кіраўнікоў ВНУ і факультэтамі.

На працягу ўсяго дня рабяты выконвалі функцыі рэктара, прарэктараў, дэканаў, выкладчыкаў. Студэнты сачылі за арганізацыяй навучальнага працэсу, праводзілі рабочыя нарады, правяралі наведванне і паспяховасць студэнтаў, прымалі ўдзел у розных святочных мерапрыемствах.

Падобная практыка можа прыжыцца ў нашым ВНУ і ў далейшым паўплывае на ўдасканаленне працы Рады студэнцкага самакіравання.

Падзяліцца: