Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа кіраўніцтва і студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна далучыліся да Усебеларускай хвіліны маўчання. Да брацкай магілы савецкіх воінаў, што загінулі ў гады вайны, калектыў універсітэта ўсклаў кветкі. Роўна ў поўдзень усе ўдзельнікі акцыі на хвілінку змоўклі і паднялі вочы ў мірнае неба краіны.

Мы памятаем подзвіг дзядоў і прадзедаў і вечна ўдзячны ім за магчымасць жыць у незалежнай Беларусі!

Падзяліцца: