Дзень Вялікага Інтэрната

11 верасня 2014 года ў межах рэалізацыі праграмы “Адаптацыя студэнтаў I–II курсаў да адукацыйнай прасторы ўніверсітэта” ў інтэрнаце №4 прайшоў Дзень Вялікага Інтэрната.

Вялікую цікавасць у нашых “навабранцаў” выклікала інтэрактыўная гульня “Першакурснік кажа “так”: актыўнасці, поспеху, пазітыву”. Актыўны ўдзел у ёй прынялі прадстаўнікі гістарычнага, псіхолага-педагагічнага, фізіка-матэматычнага факультэтаў.

Развіццё даверу паміж студэнтамі, разуменне і прыняцце індывідуальных асаблівасцей адзін аднаго, стварэнне матывацыі на сумесную дзейнасць – вось асноўныя задачы, якія вырашаліся ў працэсе гульні. Першакурснікі адчулі сябе камандай, атрымалі зарад добрага настрою.

У якасці рэфлексіі для ўсіх, хто жыве ў інтэрнаце, быў арганізаваны музычны вечар з танцамі, конкурсамі і жартамі.

Дзякуем ўсім першакурснікам за тое, што адгукнуліся, і спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва.

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба

     

Падзяліцца: