Дзякуй дзеду за пабеду!

Восьмага красавіка у рамках «Тыдня Дабрачыннасці» студэнты-валанцёры філалагічнага факультэта Аксёнава Анастасія, Бугаева Марыя, Маслянко Ігар і Мышленнік Дзмітрый разам з намеснікам дэкана па выхаваўчай працы Святланай Мікалаеўнай Шчэрбай наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Завальнёва Аляксея Сямёнавіча і яго жонку Ніну Макараўну.

Аляксей Сямёнавіч з прыемнасцю зазначыў, што яго часта наведваюць госці – і сваякі, і студэнты. На жаль, ветэран не змог расказаць пра часы Вялікай Айчынай Вайны – перашкаджалі слёзы. Мы з цікавасцю паслухалі аповед Аляксея Сямёнавіча пра яго працу ў нашым універсітэце ў якасці супрацоўніка Цэнтра інфармацыйных тэхналогій, пра звязанасць яго сям’і з універсітэтам, пра службу ў арміі. Цікава было паглядзець на яго мундзір, увесь увешаны медалямі. Ветэран шчыра падзякаваў нам за жаданне дапамагчы яму ў хатніх справах, пачаставаў нас гарбатай з варэннем і цукеркамі.

Спаздяемся, што сустрэчы з ветэранамі будуць праводзіцца часцей, таму што ім патрэбна наша увага і любоў.

Філалагічны факультэт

Падзяліцца: