-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Дзякуй скажам мамам»: у БрДУ адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці
Мама... На першы погляд, гэта ўсяго толькі назоўнік, які складаецца з літар, што чаргуюцца адна з адной. Але сказаць так – значыць не сказаць нічога. А мы так часта забываемся выказваць любоў да сваёй мамы простымі цёплымі словамі. Каб нагадаць пра гэта, прафсаюзны камітэт студэнтаў нашага ўніверсітэта сумесна са студэнцкім клубам правёў 13 кастрычніка мерапрыемства, прысвечанае Дню Маці, у рамках Рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі «Павіншуем маму разам!». У межах гэтай акцыі кожны ахвотны падпісаў і адправіў сваёй маме спецыяльна распрацаваную Выдавецкім домам «Праф-Прэс» Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі віншавальную паштоўку са словамі любові, удзячнасці і падзякі.
Многія студэнты прынялі ўдзел і ў акцыі «Для мамы любімай чароўныя радкі», арганізаванай аддзелам выхаваўчай працы з моладдзю. Удзельнікі гэтага мерапрыемства самастойна зрабілі паштоўкі, падпісалі іх шчырымі словамі і адправілі мамам.
На выставе «Святло мацярынства – святло кахання», падрыхтаванай бібліятэкай універсітэта, студэнты пазнаёміліся з цікавай літаратурай па тэме свята. А ў рамках акцыі «Мама, я люблю цябе!» усе ахвотныя ўпрыгожылі спецыяльны стэнд ружовых сэрцаў.
Прыемным момантам для студэнтак універсітэта, якія выхоўваюць дзяцей, стала ўручэнне падарункаў ад СП «Беліта» ТАА і ЗАТ «Вітэкс», падрыхтаваных прафкамам студэнтаў.
На святочных мерапрыемствах гучалі песні маме. Усе студэнты выконвалі кампазіцыі так душэўна і кранальна, нібы спявалі для сваіх уласных мам.
Арганізатары мерапрыемстваў нагадалі ўсім, што трэба любіць мам і паступаць так, каб у іх вачах гарэлі агеньчыкі шчасця, а твар асвятлялі прамяністыя ўсмешкі.
Прафсаюзны камітэт студэнтаў,
студэнцкі клуб,
аддзел выхаваўчай працы з моладдзю