-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Эфектыўная прафарыентацыя: пошукі і спосабы рашэння
28 кастрычніка 2014 года Цэнтр «Прафарыенцір» арганізаваў інфармацыйна-метадычны семінар «Эфектыўная прафарыентацыя: пошукі і спосабы рашэння». У абмеркаванні праблемы прынялі ўдзел дэканы і іх намеснікі, загадчыкі кафедраў, выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, псіхолагі цэнтра «Прафарыенцір».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся прарэктар па вучэбнай працы ўніверсітэта Яўген Дзмітрыевіч Осіпаў.
Кіраўнік цэнтра «Прафарыенцір» Марыя Сцяпанаўна Кавалевіч акцэнтавала ўвагу ўдзельнікаў семінара на актуальнасці праблемы прафарыентацыі ў сувязі са складанай дэмаграфічнай сітуацыяй у краіне і звярнулася да вопыту арганізацыі такой дзейнасці ў краінах з высокай псіхалагічнай культурай: ЗША, Францыя, Вялікабрытанія, Германія, Японія.
Перад удзельнікамі семінара былі сфармуляваны мэты і задачы прафарыентацыйнай працы на гэты навучальны год:
- Забеспячэнне якаснага набору абітурыентаў, выкарыстоўваючы найважнейшыя канкурэнтныя перавагі ўніверсітэта.
- Арганізацыя сістэматычнай прафарыентацыйнай працы на працягу года для забеспячэння ўстойлівых сувязяў паміж універсітэтам, адукацыйнымі ўстановамі, прадпрыемствамі горада і рэгіёна.
- Павышэнне іміджу БрДУ як вядучай навучальнай установы вобласці ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў для прадпрыемстваў, арганізацый і УА.
- Арганізацыя працы Клуба цікавых сустрэч, у межах якога праводзіць сустрэчы з паспяховымі людзьмі горада, выпускнікамі ўніверсітэта.
- Прыцягненне валанцёраў-прафарыентолагаў студэнцкага атрада «Перспектыва» да прафарыентацыйнай працы ў школах.
Кіраўнік Цэнтра «Прафарыенцір» прапанавала мадэль арганізацыі прафарыентацыйнай дзейнасці на факультэтах, падкрэсліла асаблівасці дзейнасна-развіццёвай мадэлі арыентацыі школьнікаў на педагагічную прафесію.
Цікавасць у слухачоў выклікала прэзентацыя псіхолага цэнтра «Прафарыенцір» А.М. Дубіны «Фірмавы стыль як адна з умоў эфектыўнай прафарыентацыі». З мэтай павышэння ўзроўню рэкламы ўніверсітэта ўдзельнікі семінара выказалі прапанову аб распрацоўцы і ўкараненні фірмавай прадукцыі БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Цэнтр «Прафарыенцір»