-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Эфектыўная прафарыентацыя: праблемы і спосабы рашэння
16 лютага 2018 г. кіраўнік Цэнтра «Прафарыенцір» пры Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна Марыя Сцяпанаўна Кавалевіч прыняла ўдзел у пасяджэнні гарадскога інфармацыйна-метадычнага семінара псіхолагаў, прысвечанага праблемам прафарыентацыі навучэнцаў і працоўнай моладзі. Семінар быў арганізаваны Упраўленнем па працы занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага гарвыканкама.
На семінары з паведамленнем «Прафесійная арыентацыя – адна з формаў падтрымкі грамадзян у мэтах рэалізацыі Дзяржпраграмы садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2018 г.» выступіла начальнік аддзела рынку працы, прафарыентацыі і навучання А.А. Улітка. З сітуацыяй на брэсцкім рынку працы слухачоў пазнаёміў галоўны спецыяліст аддзела А.В. Півень.
Кіраўнік цэнтра «Прафарыенцір» М.С. Кавалевіч акцэнтавала ўвагу ўдзельнікаў семінара на актуальнасці праблемы прафарыентацыі ў сувязі са складанай дэмаграфічнай сітуацыяй у краіне і звярнулася да вопыту арганізацыі такой дзейнасці ў краінах з высокай псіхалагічнай культурай: у Злучаных Штатах Амерыкі, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Японіі.
Марыя Сцяпанаўна падзялілася ўражаннямі пра паездку ў Вышэйшую педагагічную школу Вайнгартэна (Германія). Педагагічная школа Вайнгартэна – партнёр нашага ўніверсітэта. Мэтай паездкі было вывучэнне асаблівасцяў нямецкай сістэмы адукацыі і прафесійнай арыентацыі вучняў і студэнтаў.
Цікавасць у слухачоў выклікала інфармацыя аб рэалізацыі ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прафарыентацыйнага праекта «Павышэнне канкурэнтаздольнасці выпускнікоў на рынку працы Украіны і Беларусі праз стварэнне трансгранічнай рэгіянальнай сеткі ўніверсітэцкіх цэнтраў прафарыентацыі і развіцця прафкар’еры». Праект рэалізуецца ў рамках Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва Усходняга партнёрства EaPTC (Eastern Partnership Territorial Cooperation Support Programme) «Беларусь-Украіна». Васямнаццаць трансгранічных каманд былі адабраны для атрымання фінансавання ад Еўрапейскага Саюза з мэтай рэалізацыі праектаў, што маюць адносіны да сумеснага вырашэння агульных праблем у суседніх рэгіёнах Беларусі і Украіны. Праект, падрыхтаваны БрДУ імя А.С. Пушкіна (аўтар М.С. Кавалевіч) сумесна з Астрожскай Акадэміяй (Украіна) і ГДУ імя Ф. Скарыны (Гомель), прайшоў жорсткі конкурсны адбор са 148 праектаў і быў высока ацэнены экспертнай камісіяй.
Задачы праекта:
- стварыць канцэпцыю і метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі прафарыентацыйнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі;
- выявіць прафарыентацыйныя магчымасці адукацыйнага працэсу з улікам іх рэгіянальнай спецыфікі;
- распрацаваць інтэрактыўную мадэль прафарыентацыйнай дзейнасці з дзецьмі і моладдзю, якая ўключае мэтавы, зместавы, працэсуальны і выніковы блокі;
- распрацаваць і адаптаваць інтэрактыўныя дыягнастычныя і развівальныя методыкі прафарыентацыйнай дзейнасці, сярод якіх:
- распрацаваць і эксперыментальна апрабаваць праграму псіхолага-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў, беспрацоўных, якія звяртаюцца ў Цэнтр прафарыентацыі і развіцця прафкар’еры, у іх прафесійным самавызначэнні;
- арганізаваць супрацоўніцтва з Цэнтрамі занятасці насельніцтва з мэтай удасканалення прафарыентацыйных паслуг беспрацоўным;
- стварыць студэнцкі атрад валанцёраў-прафарыентолагаў «Перспектыва» з мэтай іх прыцягнення да арганізацыі прафарыентацыйнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі.
Рэалізацыя праекта накіравана на вырашэнне наступных праблем:
- цяжкасці, якія зазнае моладзь у працэсе прафесійнага самавызначэння;
- нізкі ўзровень прафесіязнаўчай і псіхалагічнай інфармаванасці моладзі аб якасцях асобы, неабходных для працы па абранай спецыяльнасці; аб патрэбах у кадрах раёна, горада, вёскі; аб медыцынскіх супрацьпаказаннях да працы па выбранай спецыяльнасці;
- недасканаласць напрацаваных механізмаў узаемадзеяння школы, сям’і, ВНУ, працадаўцаў у арганізацыі прафарыентацыйнай дзейнасці сярод насельніцтва.
Прапанаваны ў рамках праекта падыход дасць магчымасць:
- знайсці спосабы аб’яднання намаганняў мясцовых супольнасцяў, зацікаўленых у стварэнні ўмоў для аптымальнай сацыяльнай і псіхолага-педагагічнай падтрымкі прафесійна-каштоўнаснага самавызначэння і самарэалізацыі моладзі;
- знайсці агульныя праблемы і спосабы іх вырашэння з мэтай павышэння якасці выкарыстання прафесійнага, інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу грамадства, садзейнічаць сацыялізацыі і прафесійнаму станаўленню, бесперапыннаму прафесійнаму развіццю грамадзян, павышэнню канкурэнтаздольнасці і сацыяльна-псіхалагічнай адаптацыі да працоўнай дзейнасці ва ўмовах рынкавых адносін.
З мэтай павышэння якасці прафарыентацыйнай работы ўдзельнікі семінара выказалі пажаданне арганізоўваць такія семінары сістэматычна і сустракацца як у БрДУ імя А.С. Пушкіна, так і ў Цэнтры занятасці для сумеснага абмеркавання праблем прафарыентацыі і спосабаў іх вырашэння.
Цэнтр «Прафарыенцір»