Экалагічная адукацыя на міжнародным узроўні

9 верасня адбылася рабочая нарада ў прарэктара па навуковай працы і эканоміцы Будзько Аляксандра Яўгенавіча па пытанні міжнароднага супрацоўніцтва з Дзяржаўнай адукацыйнай установай дадатковай прафесійнай адукацыі Тульскай вобласці «Інстытут павышэння кваліфікацыі і прафесійнай перападрыхтоўкі работнікаў адукацыі Тульскай вобласці». Расійскую навучальную ўстанову прадстаўляла прарэктар па вучэбнай і арганізацыйнай працы Гарэлава Святлана Уладзіміраўна. Ад нашага ўніверсітэта прымалі ўдзел прадстаўнікі Цэнтра экалогіі (Колбас Аляксандр Пятровіч) і Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі (Мірская Алена Іванаўна і Шубін Віктар Аркадзьевіч).

На нарадзе была абмеркавана праграма мерапрыемстваў у рамках супрацоўніцтва. Яна ўключае распрацоўку сумеснай міжнароднай праграмы павышэння кваліфікацыі па накірунку «Ландшафтны дызайн», а таксама ўдзел у сумесных навуковых праектах, накіраваных на развіццё цікавасці да экалагічных навук у моладзі і шырокае ўкараненне ў адукацыйныя сістэмы агульнай і дадатковай адукацыі нашых краін новых тэхналогій і метадаў навучання, заснаваных на развіцці навуковай праектна-даследчай дзейнасці навучэнцаў.

Па выніках нарады было прынята рашэнне падпісаць дамову аб міжнародным супрацоўніцтве паміж навучальнымі ўстановамі.

Падзяліцца: