-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Фестываль «Неруш роднага слова – 2022»
Першы зімовы дзень філфакаўцы сустрэлі фестывалем «Неруш роднага слова», прысвечаным самабытнаму і гнуткаму, неўміручаму і чыстаму, мілагучнаму і роднаму слову. Багацце роднага слова бачыцца ва ўсіх праявах чалавечага жыцця, з якога чэрпаў ён усё неабходнае для выказвання сваіх думак і меркаванняў, эмоцый і пачуццяў. У кожным самабытным слове – думкі цэлых пакаленняў, іх філасофія, вопыт, назіральнасць, моўнае майстэрства. А чалавечая годнасць і вартасць нараджаецца з глыбокай адданасці Радзіме, з ведання яе гісторыі, культуры, з адчування слова.
Гасцямі і ўдзельнікамі фестывалю сталі вучні СШ № 19 і СШ № 8 г. Брэста.
На калідоры факультэта былі прадстаўлены лакацыі «Неруш у прыказках», «Неруш у малюнку», «Неруш у стравах», «Неруш у гульнях», «Неруш у паперы», «Неруш у паэзіі», «Неруш у прыродзе».
«Неруш у стравах» уразіў філфакаўцаў і гасцей «рыбным караваем» з в. Спорава Бярозаўскага раёна. Яго падрыхтавала студэнтка II курса Алена Пашкевіч. У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь унесена «Традыцыі прыгатавання рыбы, сушанай у печы на саломе і страў на яе аснове».
На лакацыі «Неруш у паперы» быў праведзены майстар-клас па арыгамі. Студэнты і вучні паспрабавалі самі з паперы вырабляць фігуркі птушак і звяроў, кветкі.
Пагуляць у гульні нашых прабабуль і прадзедаў («Сляпы музыкант», «Вугалькі», «Прарок») госці змаглі на лакацыі «Неруш у гульнях».
Усе госці фестывалю атрымалі асалоду ад мілагучных песень і вершаў, праверылі свае веды падчас займальных віктарын і конкурсаў, напісалі тэлеграму роднай мове.
Сваімі талентамі парадавалі студэнтаў вучні сярэдняй школы № 19. Акрамя песень і вершаў вядомых беларускіх аўтараў, прагучаў і ўласны верш выпускніцы школы Штык Дар’і.
Фестываль «Неруш роднага слова» стаў добрай традыцыяй нашага факультэта. З году ў год ён яднае аматараў роднай мовы, паказвае вобразнасць і адметнасць беларускіх слоў і выразаў, дазваляе паслухаць жывое адметнае маўленне жыхароў з розных куточкаў Брэстчыны.
Падрыхтавалі фестываль выкладчыкі кафедры беларускай філалогіі і студэнты III курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)».