Фестываль “Вясёлка талентаў” у Кобрынскай дзіцячай вёсцы

Выкладчыцка-студэнцкі дэсант псіхолага-педагагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна прыбыў на дапамогу дзецям і працаўнікам Кобрынскай дзіцячай вёскі. Намаганні добраахвотных валанцёраў задзейнічаліся 24 мая 2014 года пры правядзенні мерапрыемстваў (вакальных і танцавальных нумароў, трэнінгаў, майстар-класаў, конкурсаў, рухомых гульняў і інш.) з дзецьмі на фестывалі “Вясёлка талентаў”, прысвечаным Дню абароны дзяцей.

Арганізатарамі паездкі і правядзення мерапрыемстваў сталі намеснік дэкана па выхаваўчай працы псіхолага-педагагічнага факультэта Святлана Генадзьеўна Козел, выкладчыкі кафедры псіхалогіі Любоў Аляксееўна Цыбаева, Аляксей Віктаравіч Севярын, Галіна Анатольеўна Губарава, Наталля Сяргееўна Зубарава.

Свята запомнілася і дзецям, і дарослым. Радасць і ўсмешкі ад сустрэчы засталіся ў сэрцах усіх удзельнікаў фестывалю.

Псіхолага-педагагічны факультэт

Падзяліцца: