-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Філфак запрашае гасцей: семінар «Прафесія – журналіст»
13 лістапада навучэнцы школ г. Брэста, а таксама Брэсцкага, Маларыцкага, Пінскага, Столінскага, Камянецкага, Бярозаўскага, Кобрынскага раёнаў сабраліся на семінар «Прафесія – журналіст», які праходзіў ва ўтульных аўдыторыях філалагічнага факультэта. Хтосьці з удзельнікаў семінара ўжо прыняў рашэнне звязаць сваё жыццё з журналісцкай прафесіяй, а нехта яшчэ ў пошуку. Але майстар-класы ад выкладчыкаў і лепшых выпускнікоў спецыяльнасці «Журналістыка (друкаваныя СМІ)» былі карысныя кожнаму.
Роўна ў 11 гадзін пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў, а ўжо праз 20 хвілін для іх прагучала радыёпрывітанне ад «Філфак БрДУ – Тваё радыё». У 11.55 навучэнцы адправіліся на майстар-класы.
У кабінеце журналістыкі (аўд. 322) адбылася дыскусія «Жоўтая прэса: хлеба або відовішчаў?» (выкладчык – загадчык кафедры журналістыкі Л.В. Скібіцкая) і майстар-клас «Жыццё ў плоскасці фатаграфіі» журналіста газеты «Навіны Камянеччыны» Д. Трацюка.
У 304-й аўдыторыі дацэнт кафедры журналістыкі В.М. Смаль правёў адкрытыя заняткі па дысцыпліне «Перыядычны друк Брэсцкай вобласці», а інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама Г. Івашчанка падзялілася з удзельнікамі вопытам правядзення інтэрв’ю.
Аўдыторыя 328 расчыніла свае дзверы перад тымі, хто выявіў жаданне пазнаёміцца з рэдактарам анлайн-часопіса «LITARY», карэспандэнтам газеты «Транспартны веснік» М. Мартынюк. Праведзены ёй майстар-клас «Журналістыка: для каго і навошта?» быў адным з самых цікавых і запамінальных. У пары з Мартай у гэтай жа аўдыторыі працаваў карэспандэнт газеты «Вячэрні Брэст» Д. Шыферштэйн. Тэма яго майстар-класа – «Журналісцкае расследаванне».
Пасля насычаных інфармацыяй майстар-класаў удзельнікам патрабавалася перадышка. Арганізатары прадумалі і гэта, наладзіўшы каву-брэйк.
Напрыканцы ўдзельнікаў чакаў святочны канцэрт, а запрошаных пераможцаў завочнай алімпіяды па журналістыцы – урачыстае ўзнагароджанне.
Віталі ўдзельнікаў семінара і ўручалі дыпломы і сувеніры пераможцам завочнай алімпіяды дэкан філалагічнага факультэта В.А. Фелькіна, заслужаны журналіст БСЖ Г.С. Тамашэвіч, рэдактар аддзела абласной газеты «Зара» І.А. Арлова. Арыгінальныя сертыфікаты, якія пацвярджаюць удзел у семінары, атрымаў кожны з прысутных.
Спадзяёмся, што наступны семінар збярэ яшчэ больш зацікаўленых удзельнікаў і пройдзе гэтак жа дынамічна і захапляльна.
Зінаіда Жэгждрын,
1 курс спец. «Журналістыка (друкаваныя СМІ)»