Фінал універсітэцкага конкурсу бізнес-ідэй

7 красавіка ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшоў фінал універсітэцкага конкурсу бізнес-ідэй, які праводзіўся ў рамках працы стартап-школы ўніверсітэта. Свае праекты, якія ахоплівалі як эканоміку, так і сацыяльную сферу, прадставілі не толькі студэнты ўніверсітэта, але і навучэнцы Пінскага каледжа.

Працы канкурсантаў ацэньвала кампетэнтнае журы, у складзе якога былі дырэктар Брэсцкага тэхнапарку Д. Г. Макарчук, прарэктар па навуковай працы А. Я. Будзько, дэкан юрыдычнага факультэта М. У. Варакуліна і іншыя спецыялісты.

  

Падзяліцца: