-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды па лёгкай атлетыцы ў памяшканні – 2019
З 24 да 26 студзеня 2019 года на базе лёгкаатлетычнага манежа спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы «Магілёўскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту» прайшлі спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды – 2019 па лёгкай атлетыцы ў памяшканні.
На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прысутнічалі і прымалі ў ёй удзел начальнік аддзела метадычнай, фізкультурна-аздараўленчай, спартыўнай і спартыўна-масавай работы ва ўстановах вышэйшай адукацыі ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў» Санюкевіч Рэма Іванаўна, старшы трэнер нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Дзмітрый Вячаслававіч Сівоў і галоўны суддзя спаборніцтваў Уладзімір Уладзіміравіч Грыбанаў.
На першых спаборніцтвах Рэспубліканскай універсіяды 2019 года за прызавыя месцы змагаліся 343 студэнты-спартсмены з 26 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У спаборніцтвах прымалі ўдзел спартсмены наступных узроўняў спартыўнай кваліфікацыі: майстры спорту міжнароднага класа – 10 чал., майстры спорту – 42 чал., кандыдаты ў майстры спорту – 69 чал., з іх 25 чал. – члены нацыянальнай зборнай каманды па лёгкай атлетыцы, І разрад – 87 чал., II разрад – 107 чал., III разрад – 28 чал.
На спаборніцтвах былі ўстаноўлены два рэкорды Рэспубліканскай універсіяды.
Два дні спаборніцтваў былі насычаны спартыўнай праграмай:
- эстафетны бег 4*200 м, юнакі, дзяўчаты;
- спартыўная хадзьба на 5000 м, 3000 м, дзяўчаты;
- спартыўная хадзьба на 10000 м, 5000 м, юнакі;
- бег 60 м, юнакі, дзяўчаты;
- бег 60 м з бар’ерамі, юнакі, дзяўчаты;
- бег на 200 м, юнакі, дзяўчаты;
- бег на 400 м, юнакі, дзяўчаты;
- бег на 800 м, юнакі, дзяўчаты;
- бег на 1500 м, юнакі, дзяўчаты;
- бег на 3000 м, юнакі, дзяўчаты;
- бег на 2000 м з перашкодамі, юнакі, дзяўчаты;
- скачкі ў даўжыню, юнакі, дзяўчаты;
- трайны скачок, юнакі, дзяўчаты;
- скачкі ў вышыню, юнакі, дзяўчаты;
- скачкі з шастом, юнакі, дзяўчаты;
- штурханне ядра, юнакі, дзяўчаты.
У склад каманды нашага ўніверсітэта ўваходзіла 14 студэнтаў-спартсменаў. 12 з іх сталі прызёрамі спаборніцтваў.
- І месца ў спартыўнай хадзьбе на 10000 м заняў Калеснік Уладзімір, магістрант факультэта фізічнага выхавання;
- І месца ў спартыўнай хадзьбе на 5000 м заняў Калеснік Уладзімір, магістрант факультэта фізічнага выхавання;
- II месца ў бегу на 1500 м заняла Радзяюк Карына, магістрант факультэта фізічнага выхавання;
- II месца ў бегу на 200 м заняла Рапека Яна, 2 курс, факультэт фізічнага выхавання;
- II месца ў эстафетным бегу 4*200 м заняла жаночая чацвёрка:
- Старынская Вікторыя, 4 курс, факультэт фізічнага выхавання;
- Зіцык Карына, 1 курс, факультэт фізічнага выхавання;
- Марчук Дар’я, 1 курс, факультэт фізічнага выхавання;
- Рапека Яна, 2 курс, факультэт фізічнага выхавання.
- II месца ў эстафетным бегу 4*200 м юнацкая чацвёрка:
- Старынскі Дзмітрый, 1 курс, факультэт фізічнага выхавання;
- Мельнік Багдан, 1 курс, факультэт фізічнага выхавання;
- Данілюк Дзмітрый, 3 курс, факультэт фізічнага выхавання;
- Равінскі Дзмітрый, 1 курс, факультэт фізічнага выхавання.
- III месца ў бегу на 60 м з бар’ерамі заняла Старынская Вікторыя, 4 курс, факультэт фізічнага выхавання;
- III месца ў бегу на 400 м заняў Равінскі Дзмітрый, 1 курс, факультэт фізічнага выхавання;
- III месца ў бегу на 2000 м з перашкодамі заняла Піціна Ірына, 1 курс, факультэт фізічнага выхавання;
- III месца ў штурханні ядра заняў Калядзіч Андрэй, 1 курс, факультэт фізічнага выхавання.
За крок ад п’едэстала, заняўшы IV месца, спыніліся: Рапека Яна (2 курс, факультэт фізічнага выхавання, бег на 60 м), Лукашэвіч Вольга (2 курс, факультэт фізічнага выхавання, спартыўная хадзьба на 5000 м, на 3000 м ), Данілюк Дзмітрый (3 курс, факультэт фізічнага выхавання, бег на 200 м), Піціна Ірына (1 курс, факультэт фізічнага выхавання, бег на 3000 м).
Набраўшы 470 ачкоў у камандным заліку, наша каманда заняла V месца.
Віншуем! Малайцы!!!
Спартыўны клуб