Фіялетавы. Спакуса незвычайнасцю

Фатаграфія, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, мастацкая творчасць ці тэатр моды – праявіць сябе і сваю творчую індывідуальнасць можна было па-рознаму, стаўшы ўдзельнікам VIII Рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «АРТ_Акадэмія – 2015». У гэтым годзе выстава прайшла пад дэвізам «Фіялетавы. Спакуса незвычайнасцю». На выставе былі прадстаўлены работы студэнтаў з 35 ВНУ Беларусі, выкананыя ў розных тэхніках. Урачыстая цырымонія закрыцця выставы адбылася 5 чэрвеня ў выставачнай галерэі ўніверсітэта культуры (Палац Рэспублікі, Мінск), на якой былі адзначаны лепшыя працы і іх аўтары.

Студэнты Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна таленавітыя і валодаюць незвычайнымі творчымі здольнасцямі. Перамогі, здабытыя нашымі навучэнцамі з гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Повязь» (кіраўнікі Марчук М.У., Марчук В.І. і Дзічэнская А.А.) на «АРТ_Акадэміі», гэта пацвердзілі.

 

  • Наталля Заяц з працай «Вялікодныя пісанкі» атрымала Гран-пры ў намінацыі «За захаванне беларускіх традыцый».
  • Наталля Нежанец перамагла як аўтар лепшай работы ў тэхніцы «Ткацтва».
  • Дар’я Ісаева і Аляксандра Холапава – перамаглі ў намінацыі «Змешаная тэхніка».
  • Кацярына Карпуніна – пераможца ў намінацыі «Роспіс па тканіне».
  • Алена Кажушка – пераможца ў намінацыі «Скульптура».
  • Дар’я Мурза – пераможца ў намінацыі «Саломапляценне».
  • Алена Новік – пераможца ў намінацыі «Выцінанка».
  • Дыпломам за ўдзел у рэспубліканскай выставе ўзнагароджана студэнтка фізіка-матэматычнага факультэта Марыя Саўкова.

Віншуем пераможцаў, жадаем далейшых гучных поспехаў і творчай самарэалізацыі.

Студэнцкі клуб

Падзяліцца: