Фізкульт-Ура – 2017

29 сакавіка 2017 года ва ўстанове адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» прайшло традыцыйнае спартыўнае свята «Фізкульт-Ура!», якое сумесна арганізуюць і праводзяць кафедра фізічнай культуры факультэта фізічнага выхавання і прафсаюзны камітэт работнікаў універсітэта.

Усяго ў свяце ўдзельнічала чатыры зборныя: каманда «Маланка» аб’ядноўвала прадстаўнікоў геаграфічнага і біялагічнага факультэтаў, каманда «Спартсмены» – прадстаўнікоў гістарычнага і філалагічнага факультэтаў, каманда «Сямейка» – прадстаўнікоў юрыдычнага факультэта і факультэта замежных моў, каманда «Няма перашкод» – прадстаўнікоў фізіка-матэматычнага і сацыяльна-педагагічнага факультэтаў. У склад зборных уваходзілі як студэнты, так і выкладчыкі.

Спаборніцтвы атрымаліся вясёлымі, запальнымі і дынамічнымі. У напружанай і бескампраміснай барацьбе перамагла зборная каманда фізіка-матэматычнага і сацыяльна-педагагічнага факультэтаў «Няма перашкод».

Усім камандам-удзельніцам спаборніцтваў былі ўручаны ўзнагароды ад арганізатараў свята – духмяныя пірагі, спечаныя гандлёвым цэнтрам універсітэта.

Л.Б. Чэлышава, старшыня прафкама

Падзяліцца: