«Формы і метады работы органаў студэнцкага самакіравання» – практыкум для актывістаў

Для забеспячэння ўмоў паспяховага функцыянавання студэнцкага самакіравання ва ўніверсітэце 29 верасня 2016 года ў рамках Школы «Вопыт» адбыўся практыкум «Формы і метады работы органаў студэнцкага самакіравання». Арганізатарам мерапрыемства выступіла метадыст аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Л.А. Краўчук. У працы практыкума прынялі ўдзел члены савета студэнцкага самакіравання ўніверсітэта і намеснікі старшыняў саветаў студэнцкага самакіравання факультэтаў.

У ходзе актыўнага абмеркавання актывісты разгледзелі змест, формы, метады работы, ролю студэнцкага самакіравання ў адукацыйнай прасторы ўніверсітэта, а таксама ўдакладнілі пазіцыі па планаванні і ўліку работы Саветаў студэнцкага самакіравання ва ўніверсітэце, на факультэтах, у інтэрнатах студэнцкага гарадка, падзяліліся вопытам па інфармаванні аб дзейнасці студэнцкага самакіравання ва ўніверсітэце і сацыяльных сетках, прызналі важнасць аналізу сваёй працы для павышэння эфектыўнасці сваёй дзейнасці.

У ходзе рэфлексіі студэнты адзначылі практычную накіраванасць такой вучобы, а таксама выказалі гатоўнасць да далейшага навучання ў рамках Школы «Вопыт».

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: