-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Форум рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая: перспектывы развіцця
Рэктар установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» Ганна Мікалаеўна Сендзер прыняла ўдзел у форуме рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая, што адбыўся 26 чэрвеня 2017 года на базе ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі» і быў накіраваны на рэалізацыю ініцыятывы «АДЗІН ПОЯС, АДЗІН ШЛЯХ» у сферы адукацыі – аб’яднанне адукацыйнага і навуковага патэнцыялу Беларусі і Кітая».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністры адукацыі РБ і КНР І.В. Карпенка і Чэнь Баашэн, Надзвычайны і паўнамоцны пасол КНР у РБ Цуй Цымін, а таксама рэктары і прадстаўнікі 11 кітайскіх і 10 беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі.
Удзельнікі форуму праявілі актыўную цікавасць і жаданне да ўмацавання двухбаковых сувязей у галіне адукацыі, навукова-даследчай і культурна-асветніцкай дзейнасці паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі абедзвюх краін.
У прыватнасці, прадстаўнікі дзяржаўнага ўніверсітэта ў Сіньсяне ў правінцыі Хэнань (Henan Normal University) выказалі імкненне і гатоўнасць устанавіць цесныя сувязі з нашым універсітэтам і наладзіць доўгатэрміновае супрацоўніцтва ў пытаннях распрацоўкі і рэалізацыі сумесных праграм у галіне прафесійнай вышэйшай адукацыі, магістарскай падрыхтоўкі і навуковых даследаванняў. Падчас гутаркі Г.М. Сендзер з прадстаўнікамі кітайскай ВНУ стала відавочна, што ў нашых навучальных устаноў ёсць шмат агульнага, уключаючы шматгадовую гісторыю існавання абедзвюх ВНУ і вядучую ролю, якую яны маюць у сваіх рэгіёнах.
Кіраўнікі абодвух універсітэтаў выказалі надзею, што будучыя дамоўленасці адкрыюць шырокія магчымасці і перспектывы для актывізацыі супрацоўніцтва паміж нашымі ВНУ.
Хацько Н.А., старшы выкладчык кафедры англійскай філалогіі